Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цемры бліснула святло ліхтара; гэта спалохала-б яго, але затое паказала-б, што Том яшчэ жывы.

З таго часу, як Том знік, прайшло, здавалася, некалькі гадзін.

«Пэўна яму зрабілася млосна», думаў Гек. «Можа ён нават памёр ад страху».

Устрывожаны Гек пасоўваўся ўсё бліжэй да закавулка, уяўляючы сабе ўсялякія жахі і штохвілінна чакаючы якой-небудзь катастрофы. Ён ледзь дыхаў, а сэрца ў яго так моцна стукала, што ён баяўся, каб яно не разарвалася.

Раптам бліснула святло, і міма праімчаўся Том.

— Бяжы! — шапнуў ён. — Бяжы, ратуйся!

Паўтараць не трэба было… Раней як Том паспеў скончыць гэтыя словы, Гек ужо ляцеў з хуткасцю ветру. Хлопчыкі не спыняліся, пакуль не дабеглі да пакінутай бойні на другім канцы горада. Не паспелі яны схавацца пад павеццю, ях пачалася навальніца, і дождж паліў, як з вядра. Аддыхаўшыся крыху, Том пачаў расказваць: