Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

канаць задуманую помсту, і потым прасачыць яго да нумара другога, які-б ён там ні быў. Раптам у Тома мільганула страшная думка:

— А што, Гек, калі гэта ён нам хоча адпомсціць?

— Ох, не кажы! — сказаў Гек, ледзь трымаючыся на нагах ад жаху.

Яны ўсё абмеркавалі і, пакуль дайшлі да горада, згадзіліся, што метыс мог мець на ўвазе і каго-небудзь іншага або, прынамсі, аднаго Тома, бо толькі Том сведчыў супроць яго. Але-ж мала, вельмі мала ўцехі было Тому ад таго, што небяспека пагражае толькі яму! Ён лічыў, што ў кампаніі было-б зусім не так страшна.

Раздзел ХХVІ

Перажытае ўдзень мучыла Тома ўсю ноч ува сне. Чатыры разы ён трымаў у руках скарб і чатыры разы гэты скарб знікаў, як толькі Том абуджаўся і вяртаўся да жорсткай сапраўднасці.

Пад раніцу, лежачы ў пасцелі і ўспамінаючы ўсе падрабязнасці сваёй прыгоды, ён заўважыў, што яны прадстаўляліся яму нейкімі няяснымі і далёкімі, нібы ўсё гэта адбылося ў другім свеце або даўно-даўно, і яму прышло ў галаву, што можа ўся гэтая прыгода саснілася яму.

Але чым больш ён думаў, тым ясней і выразней акрэсліваліся ў яго памяці падрабязнасці здарэння, і нарэшце ён зноў пераканаўся, што гэта быў не сон. Неабходна было высветліць гэтае пытанне. Ён спехам паснедаў і пайшоў шукаць Гека.

Гек сядзеў на борце баркі, боўтаючы нагамі ў вадзе, і выгляд у яго быў вельмі пахмурны. Том парашыў не распытпаваць Гека, а навесці яго на гутарку; калі ён не зразумее намёку, значыцца, Том усё гэта сніў.

— Здароў, Гек!

— Здароў! Эх, Том, каб мы пакінулі гэтую праклятую