Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нуў яго разы два, і ён сціх. А потым і вартаўнік пачаў дзюбаць носам; галава яго апускалася ўсё ніжэй і ніжэй. Цяпер ужо храплі абодва.

Хлопчыкі з палягчэннем уздыхнулі.

— Цяпер мы выратаваныя! — шапнуў Том. — Ідзем хутчэй!

— Не магу, — сказаў Гек, — я памру на месцы, калі яны прачнуцца.

Том прасіў, Гек не згаджаўся. Нарэшце Том ціханька падняўся і пайшоў адзін. Але пры першым-жа кроку старыя дошкі пад нагамі так зарыпалі, што ён абамлеў ад страху і прысеў на месцы, а другі раз прабаваць ўжо не адважыўся. Мінуты цягнуліся надзвычайна марудна; хлопчыкам здавалася, што час скончыўся і нават вечнасць паспела пасівець. Яны вельмі ўзрадваліся, калі ўбачылі, нарэшце, што сонца садзіцца.

Цяпер ужо храплі не двое, а толькі адзін. Індзеец Джо прыпадняўся, сеў, азірнуўся навакол, паглядзеў на свайго таварыша, у якога галава звесілася на калены, і пахмура ўсміхнуўся. Потым штурхануў яго нагой і сказаў:

— Уставай! Вось дык вартаўнік!

— Ну дык што-ж? Нічога-ж не здарылася. Ды няўжо-ж я заснуў?

— Быў грэх. Ну, брат, час нам і ў дарогу. А ў нас-жа ж яшчэ маленькі запас застаўся. Што мы з ім будзем рабіць?

— А ўжо-ж і не ведаю. Хіба тут пакінуць, як раней? Пакуль мы не рушымся на поўдзень, нам ён не спатрэбіцца. А цягнуць на сабе шэсцьсот пятьдзесят срэбрам чаго-небудзь ды варта.

— Яно так, ды заходзіць сюды неахвота.

— Ну, нічога, уначы прыдзем, як заўсёды хадзілі, гэта будзе лепш.

— Так, але вось што, браце: нам можа яшчэ не скора выйдзе магчымасць выканаць тую справу — ведаеш якую,—ці мала што можа здарыцца, грошы-ж у нас дрэнна схаваныя… Давай лепш закапаем іх ды глыбей.

— Добрая справа, — сказаў таварыш і, перайшоўшы на