Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Куды-ж мы пойдзем?

Том падумаў крыху і сказаў:

— У той дом, дзе водзяцца здані, — вось куды.

— А ну яго! Не люблю я ўсёй гэтай чартаўні, Том. Гэта яшчэ горш за нябожчыкаў. Тыя, можа, хоць і гавораць, алё затое не шлындаюць вакол цябе ў саване і не заглядваюць табе прама ў твар, скрыгочучы зубамі, як гэта робяць здані. Я-б гэтага не вытрымаў, Том, ды і ніхто не вытрамае!

— Але-ж здані ходзяць толькі па ночах; удзень яны не перашкодзяць нам капаць.

— Яно так, але людзі нават і ўдзень стараюцца не заходзіць у такія дамы, не толькі што ўначы.

— Гэта больш таму, што людзі наогул не любяць хадзіць на тое месца, дзе каго-небудзь забілі. Але-ж каля гэтага дома і ўначы нічога не відаць, — толькі сіняе святло з акна, а не сапраўдная здань.