Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чаць, вы да мяне папрыяцельску ставіцеся. Я толькі вось што хачу вам сказаць: калі не хочаце трапіць за краты, не напівайцеся, рэбяткі, — у хмялю чалавек не ведае, што робіць. Станьце трохі ў бок, вось так: калі чалавек у такой бядзе, прыемна бачыць прыяцельскі твар, а да мяне сюды ніхто не ходзіць, апрача вас. Добрыя вы хлапчукі. Станьце адзін аднаму на спіну, каб я мог да вас дакрануцца. Вось так. Ну, цяпер давайце рукі, — вашы пралезуць праз краты, а мая надта тоўстая. Маленькія ручкі, слабыя, а усё-ж такі яны дужа памагалі Мефу Потэру і памаглі-б яшчэ больш, каб маглі.

Том пайшоў да хаты зусім няшчасны і ўсю ноч бачыў страшныя сны. На другі і на трэці дзень ён зрання да вечара бадзяўся каля суда, імкнучыся ўвайсці, але сілком стрымліваючы сябе. З Гекам было тое самае. Яны старанна ўнікалі адзін аднаго. Абодва час ад часу адыходзілі прэч, але незразумелая сіла зноў цягнула іх назад. Калі хто-небудзь выходзіў з залы суда і расказваў, што там адбываецца, Том прагна лавіў кожнае слова, але весткі прыходзілі ўсё няўцешныя: бедны Потэр заблытваўся ўсё больш і болшь. К канцу другога дня ў гарадку ўсе лічылі, што паказанне індзейца Джо не абвергнута і нельга нават сумнявацца ў тым, які прыгавор вынесуць прысяжныя.

У гэтую ноч Том позна вярнуўся дадому і, як звычайна, улез праз акно. Ён быў вельмі ўзбуджаны і даўно не мог заснуць. На другі дзень увесь горад ад раніцы сабраўся каля залы суда, бо гэта быў вялікі дзень. Зала была паўнюткая. Пасля доўгага чакання ўвайшлі прысяжныя і занялі свае месцы. Неўзабаве перад тым прывялі Потэра, бледнага, схудалага, замяшанага, у кайданах, і пасадзілі на лаву падсудных, адкуль яго маглі бачыць усе. На бачным месцы сядзеў індзеец Джо, спакойны, як заўсёды.

Зноў зрабілася ціха. Потым увайшлі суддзі, і шэрыф абвясціў пасяджэнне адкрытым. Зашапталіся паміж сабой адвакаты, пісцы зашамацелі паперай. Усё гэта стварыла атмасферу трывожнага, напружанага чакання. Першым быў