Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і сароміла іх. А на гэты раз яна кальнула іх яшчэ больш. Яны адчулі сябе подлымі здраднікамі, калі Потэр сказаў ім:

— Добрыя вы рэбяткі, больш за ўсіх тут шкадуеце мяне. І я гэта не забуду. Я часта кажу сабе: вось-жа ж я ўсёй дзетвары ладзіў змеяў і ўсялякія штукі паказваў ім, і дзе лепш вудзіць, — словам жыў з імі ў дружбе, а цяпер, калі стары Меф у бядзе, усе на яго забыліся, апрача Тома і Гека. Гэтыя не забылі мяне, — і я іх не забуду. Так, рэбяткі, я зрабіў жудасную справу: відаць хмель мяне так адурманіў, толькі гэтым і магу сабе растлумачыць… А цяпер мяне за гэта падцягнуць, — ды так і трэба. Мажліва, яно для мяне і лепш, прынамсі я хачу думаць, што лепш. Ну, ды не будзем аб гэтым казаць. Я не хачу вас засму-