Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ста пайшоў-бы, куды вочы глядзяць і схаваўся-б дзе-небудзь.

— Во-во! і я таксама! А прападзе ён нізавошта! Ты шкадуеш яго?

— Ну але, нават вельмі часта. Нікуды ён не варты чалавек, але-ж затое і шкоды нікому не робіць. Павудзіць трошкі рыбкі, каб было на што выпіць, а потым бадзяецца без работы… Ну, ды і мы ўсе такія самыя. А ўсё-такі ён добры: аднаго разу ён аддаў мне палову рыбіны ад свайго абеду, а яе і на аднаго чалавека было мала. А колькі разоў ён бараніў мяне ад бяды!

— А мне ён ладзіў кручкі, прывязваў іх да маёй вудачкі. Хацелася-б выратаваць яго.

— Вось куды махнуў! Як-жа ж мы выратуем? Калі мы яго выпусцім, яго зноў зловяць.

— Та-ак, зловяць. Але я нават слухаць не магу, як страшэнна яго лаюць за тое, чаго ён не рабіў.

— І я таксама, Том. Разумееш, раптам гавораць, што ў яго самая разбойніцкая морда з усёй вёскі, і дзівяцца, што аж да гэтага часу яго не павесілі!

— Але, але, так і гавораць! Я сваімі вушамі чуў, як казалі, што калі яго апраўдаюць, дык нашы хлопцы самі павесяць яго.

Хлопчыкі доўга яшчэ гутарылі паміж сабой, але не знайшлі вялікай уцехі ў гэтай гутарцы. На змярканні яны пайшлі швэндацца каля маленькай глухой турмы, несвядома спадзяючыся, што можа што-небудзь такое здарыцца, што адразу выведзе іх з непрыемнага становішча.

Але нічога не здарылася: відаць, ні ангелы, ні чараўнікі не цікавіліся няшчасным вязнем.

Хлопчыкі зрабілі толькі тое, што часта рабілі і раней: перадалі Потэру праз краты крыху тытуну і запалак. Ён знаходзіўся ў ніжнім памяшканні, і вартаўнікоў паблізу не было.

Яго ўдзячнасць за такія падарункі і раней бянтэжыла