Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

заны прыгожанькай істужачкай, і пачынала чытаць, выконваючы належным чынам інтанацыю і знакі прыпынку.

Тэмы твораў былі тыя самыя, на якія пісалі ў падобных выпадках мамкі, бабкі і прабабкі гэтых дзяўчат аж да самых крыжовых паходаў: «Сяброўства», «Успаміны пра мінулае», «Казачнае царства», «Перавагі адукавання», «Журба», «Любоў да бацькоў» і г. д. і г. д. Першы прачытаны твор меў загаловак: «Дык вось якое жыццё!» Чытанне час ад часу перапынялася заўвагамі публікі, накшталт: «Як хораша!», «Як красамоўна!», «Якая праўда!» і г. д. Услед за тым з’явілася смуглявая, чорнавокая і чорнавалосая дзяўчына, вытрымала эфектную паузу, зрабіла трагічную міну і стрымана пачала:

«Здань. Ноч была цёмная і бурная. Вакол нябеснага трона не дрыжэла ніводнай зоркі, але затое ў вушах безупынна дрыжэлі глухія раскаты грому, а жахлівыя маланкі сярдзіта пранізвалі воблачныя нябесныя зводы, здавалася,