Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Зноў адмоўны адказ. Цяпер чарга дайшла да Бэкі Тэчэр. Том дрыжэў ад ног да галавы.

— Рэбека Тэчэр (Том зірнуў на яе твар; ён увесь збялеў ад жаху), ці не ты парвала… не… глядзі мне ў вочы (яна жаласна падняла рукі)… ці не ты парвала гэтую кнігу?

У галаве Тома маланкай бліснула думка. Ён ускочыў на ногі і крыкнуў:

— Гэта зрабіў я!

Уся школа недаўменна ўтаропілася на вар’ята, які зрабіў такую незвычайную рэч, як добраахвотнае прызнанне. Том пастаяў крыху, каб сабраць свае разгубленыя думкі, і калі нарэшце пайшоў у той кут, дзе яго чакала кара, то здзіўленне і ўдзячнасць, якія ён убачыў у вачах Бэкі, маглі-б узнагародзіць яго і за сотню ўдараў.

Захоплены веліччу свайго геройства, ён без адзінага крыку выцерпеў лютую кару і таксама спакойна прыняў дадатковую кару — загад застацца ў школе на дзве гадзіны пасля сканчэння заняткаў. Ён ведаў, хто будзе чакаць яго на дварэ, калі яго выпусцяць з няволі, і нуднае сядзенне ў школе не здавалася яму вялікай бядою.

Раздзел ХХІ

Набліжаліся канікулы. Настаўнік, заўсёды строгі, зрабіўся яшчэ больш суровы і вымагальны: яму хацелася, каб яго школа вызначылася на экзаменах. Яго палка і лі-