Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

атрымаўшы станоўчы адказ, так што нарэшце ўсе былі запрошаныя, апрача Тома і Эмі.

Але Том спакойна адышоў, не спыняючы гутаркі, і павёў з сабой Эмі. У Бэкі дрыжэлі губы, і слёзы выступілі на вачах, але яна схавала сваё нездавальненне пад вясёлым выглядам і балбатала, як і раней. Але цікавасць да пікніка ў яе страцілася, як і наогул да ўсяго іншага. Яна адышла ад таварышак, схавалася ў куток і сядзела там пакрыўджаная і панурая, пакуль не пазванілі ў клас.

Тады яна ўстала і з сярдзітым блескам у вачах сказала сабе, што цяпер яна ведае, што рабіць.

У часе перапынку Том усё гутарыў з Эмі Лорэнс і знарок пайшоў шукаць Бэкі, каб падражніць яе. Ён знайшоў яе на невялікай лавачцы па-за школай, — яна разглядала кнігу з малюнкамі разам з Альфрэдам Тэмплем, і абодва былі так захоплены гэтым заняткам, што, здавалася, нічога не бачылі навокал.

Тому вельмі прыкра зрабілася, што ён адмовіўся скарыстаць шлях да прымірэння, які паказвала яму Бэкі. Ён лаяў сябе, як толькі мог. Эмі весела лапатала, сабе, але ў Тома нібы язык адсох. Ён не слухаў яе, і, калі яна спынялася, чакаючы адказу, ён мармытаў нешта няскладнае, што часам не мела ніякага дачынення да яе слоў. Пры гэтым ён увесь час кіраваў так, каб прайсці каля лавачкі. Вясёлая