Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

перастала ганяцца за дзяўчынкамі і нерашуча пачала хадзіць воддалі, час ад часу ўздыхаючы і цішком пазіраючы на Тома. Раптам яна заўважыла, што Том больш за ўсіх гутарыць з Эмі Лорэнс. Яна падышла бліжэй, стала бадай побач з імі і нібы вясёлым тонам звярнулася да адной з сваіх таварышак:

— Якая ты нядобрая, Мэры-Ганна! Чаму ты не была ў нядзельнай школе?

— Я была. Ці-ж ты мяне не бачыла?

— Не, не бачыла. Дзе-ж ты сядзела?

— Як заўсёды, у класе міс Пітэрс. Я цябе бачыла.

— Няўжо? Як дзіўна, што я цябе не заўважыла. Я хацела расказаць табе, што ў нас будзе пікнік.

— А, гэта цікава. Хто-ж наладжвае яго?

— Мама наладжвае для мяне.

— Ах, як добра! А што, ці запросіць яна мяне?

— Ну, вядома. Пікнік-жа наладжваецца для мяне, — значыцца, яна папросіць усіх тых, каго я захачу, а я хачу, каб і ты была з намі.

— Вельмі міла з твайго боку. А калі будзе пікнік?

— Яшчэ не ведаю. Можа, па канікулах.

— Вось будзе весела! Ты паклічаш усіх хлопчыкаў і дзяўчынак?

— Але, усіх, хто са мной сябруе або хоча быць маім сябрам.

І яна цішком зірнула на Тома, але той у гэты час расказаў Эмі Лорэнс пра страшэнную буру на астраўку і пра тое, як маланка разбіла вялікае фігавае дрэва «ў самыя трэскі», у той час яны стаялі за тры крокі ад дрэва.

— А мне можна прыйсці? — спытала Грэсі Мілер.

— Можна.

— І мне? — спыталася Салі Роджэс.

— Вядома.

— І мне таксама? — сказала Сузі Гарпер. — І Джо можна?

— Ну але!

Усе пыталіся таксама і ўсе радасна пляскалі рукамі,