Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

трымаў сябе горда, з гонарам, як і належыць пірату, які адчувае, што на яго глядзіць увесь свет. Ён рабіў выгляд, што не заўважае накірованых на яго поглядаў і не чуе заўваг аб ім, але ў душы адчуваў вялікую асалодіу ад гэтых позіркаў, і ад заўваг.

Маленькія хлопчыкі чарадой бегалі за ім і ганарыліся тым, што іх бачылі разам з ім і што ён не гнаў іх ад сябе, а ішоў нібы барабаншчык перад працэсіяй, або слон на чале цэлага звярынца. Яго равеснікі прытвараліся, нібы нічога не ведалі пра яго адсутнасць, але тым не менш страшэнна зайздросцілі яму. Яны аддалі-б ўсё на свеце, каб мець яго смуглую, засмаленую сонцам скуру і яго славутасць.

У школе вучні так насіліся з ім і Джо, і ў іх поглядах відаць было такое красамоўнае захапленне, што абодва героі вельмі хутка сталі празмерна задавацца. Яны пачыналі расказваць свае прыгоды прагным слухачам, алё толькі пачыналі, бо скончыць у іх нехапала фантазіі. Калі-ж нарэшце яны выцягнулі свае люлькі і пачалі дыміць з абыякім выглядам, то слава іх паднялася на недасяжную вышыню.

Том парашыў, што цяпер ён можа абыйсціся без Бэкі Тэчэр. Яму досыць і славы. Ён будзе жыць для славы. Цяпер, калі ён такі славуты, можа яна і захоча мірыцца. Ну, і хай сабе! — Яна ўбачыць, што ён можа быць такім самым безуважным, як і некаторыя з дзяўчынак.

У гэты момант прышла Бэкі. Том зрабіў выгляд, што не бачыць яе. Ён адышоў і далучыўся да групы хлопчыкаў і дзяўчынак, дзе зараз-жа пачалася гутарка. Хутка Том убачыў, што Бэкі з палаючым тварам і бліскучымі вачыма весела ганялася за таварышкамі, гучна рагочучы кожны раз, калі ўдавалася каго-небудзь злавіць. Здавалася, яна цалкам была занятая гэтай гульнёй, але ў той-жа самы час Том заўважыў, што яна ўвесь час старалася быць бліжэй да яго і, відаць, сачыла за ім. Гэта надавала яму гонару, але ён усё прытвараўся, што не заўважае яе. Тады яна