Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Божа-ж мой! Вы чуеце? Гэта-ж яго сапраўдныя словы.

— І вы за гэта пасварыліся на яго.

— Вядома пасварылася. Не, тут быў ангел. Гэты ангел цябе натхнуў!

— Потым місіс Гарпер пачала расказваць пра Джо, як ён страляў з пісталета пад самым яе носам, а вы ёй расказвалі пра ката Піта і пра лякарства…

— Зусім правільна!

— Потым вы доўга гаварылі, як нас шукалі ў рацэ, і што ў нядзелю будзе наша пахаванне, а потым вы з місіс Гарпер пачалі абыймацца і плакаць, і пасля таго яна вышла!

— Так, акурат так! Хай не ўстану я з гэтага месца, калі не так! Каб ты сам ўсё бачыў і чуў сваімі вушамі, Том, ты не мог-бы расказаць дакладней. Ну, а потым што было?

— А потым вы ляглі, і мне было так шкода вас, што я ўзяў ды і напісаў на кавалку кары: «Мы не памерлі, мы толькі ўцяклі, каб зрабіцца піратамі», і палажыў на стол каля свечкі, а вы ў гэты час спалі, і твар у вас быў такі добры-добры, што я падышоў, нагнуўся і пацалаваў вас проста ў губы.

— Гэта праўда, Том, праўда? Ну тады я ўсё табе дарую. І яна так сціснула хлопчыка ў абдымках, што ён адчуў сябе апошнім нягоднікам.

— Гэта было вельмі міла з яго боку, хоць гэта і быў толькі сон, — заўважыў Сід нібы сам сабе.

— Маўчы, Сід! Чалавек ува сне робіць тое самае, што ён зрабіў-бы ўяве. Вось табе вялікі яблык, — я наўмысля хавала яго для цябе на выпадак, калі ты знойдзешся. Але, дзеткі, вам ужо трэба ісці.

Дзеці пайшлі ў школу, а старая цётка к місіс Гарпер — расказаць цудоўны сон пляменніка, Сід не палічыў патрэбным выказаць тое, што ён думаў, ідучы з дому. А думаў ён вось што:

«Ці-ж можна бачыць такі доўгі і складны сон! Усё гэта выдумкі!»

Якім героем зрабіўся цяпер Том. Ён ужо не скакаў, а