Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і пайшлі ў лес нападаць на англійскае паселішча. Пры гэтым усе тры, вядома, былі правадырамі,

Потым яны падзяліліся на тры варожых пляменні, з ваяўнічымі крыкамі выскоквалі з засады і кідаліся адзін да аднаго, забіваючы і скальпуючы[1] ворага тысячамі. Бойка была гарачая і хлопчыкі засталіся задаволеныя.

Вярнуліся ў лагер вячэраць галодныя і шчаслівыя. Але тут узнікла неспадзяваная труднасць: варожыя індзейцы не маглі разам есці хлеб, пакуль не памірацца між сабой, а пры гэтым абавязкова трэба было выкурыць «люльку міру». Яны ніколі не чулі, каб стварыць згоду можна было без гэтага. Двое з іх пашкадавалі, чаму яны не засталіся піратамі. Але нічога не заставалася рабіць, — і надаючы сабе вясёлы выгляд, яны па чарзе пачалі зацягвацца з люлькі.

І што-ж! Цяпер яны ўжо радаваліся, што ператварыліся ў дзікуноў, бо яны ад гэтага нешта выйгралі: яны ўбачылі, што цяпер ўжо сяк-так могуць курыць, не маючы патрэбы ісці шукаць згублены нож; калі ім і было крыху дрэнна, то не на столькі, каб лічыць гэта сурёзнай перашкодай. Вядома, яны паспяшаліся скарыстаць такую магчымасць і пасля вячэры для практыкі паўтарылі вопыт з поўным поспехам. Дзякуючы гэтаму, вечар прайшоў вельмі прыемна. Яны цешыліся, ганарыліся і былі такія шчаслівыя ад свайго новага ўмення, як быццам ім пашанцавала аскальпаваць і садраць скуру з шасці індзейскіх пляменняў адразу.

Раздзел ХVІІ

Не так весела было ў маленькім гарадку ў ціхі суботні вечар. Гарперы і сям’я цёці Поллі з вялікім горам і слязмі ўбраліся ў жалобу. У пасёлку і наогул было не надта шумна, а цяпер у ім была нязвычайная цішыня. Абываталі задуменна рабілі свае справы і часта ўздыхвалі. Дзецям

  1. Скальпаваць, або здымаць скальп — звычай індзейцаў здымаць з галавы ворага валасы разам са скурай.