Старонка:Taraskievic.Vybranaje.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

100. ў Хрызу і толькі тады з перапрашаным памірымся богам».
Гэтак сказаўшы, ён сеў; a за ім у чарод свой падняўся
волат Атрыд Агамемнан, шырока пануючы й моцна.
Злы быў, a сэрца яго дык зусім перапоўнілась гневам
і пачарнела кругом ды агнём яго пырскалі вочы;
злосна зірнуў на Калхаса найперш і вось так яму кажа:
105. «Злы варажбіт, ці сказаў ты калі мне што мілага сэрцу?
a заўсягды так прыемна табе варажыць толькі беды:
добрага слова ты мне не сказаў і не споўніў ніколі:
вось і цяпер ты на вечы гаворыш данайцам варожбы,
110. што гэта ўсё за мяне насылае няшчасце бог лучнік
дзеля таго, што бліскучых дароў я за Хрыза дзяўчыну
не захацеў дый прыняць: спадабалася мне тое вельмі
мець яе ў хаце сваёй, бо і за Клітамнестру мілейша,
жонку законную тую, і ёй не уступіць дзяўчына
115. станам, ані хараством або розумам, ці у рабоце;
але назад я яе аддаю, калі гэта так лепей:
лепш я хачу, каб народ быў здаровы, чым гінуць так меў бы.
Толькі ж падарак знайдзеце вы мне, каб адзін я з ахейцаў
не астаўся без дару, бо то ж і няхораша гэтак.
120. Бачыце хіба вы ўсе, што мой дар ад мяне уцякае.
После ж на гэта казаў Ахілес быстраногі і боскі:
«Слухай, праслаўны Атрыд, самы жадны з усіх да карысці!
Скуль табе дар могуць даць велікадушныя мужы ахейцы?
Каб дзе супольна дабро дай бадзялася кучай — не бачым.
125. То, што злупілі мы з тых гарадоў, то ўсё і падзялілі;
a непрыгожа назад, што ўзялі, каб аднеслі народы.
Толькі цяпер ты аддай на чэсць богу яе, мы ж, ахейцы.
Тры і чатыры разы надгародзім табе, калі Зеўс
дасць нам Трою ўзяць разбурыць, моцнасценны той горад».
130. Кажа яму у адказ вось так Агамемнан магутны:
«Як ты ні дзельны сабе і да бога падобны, Ахіле,
a не круці ты душой, бо на хітрыкі я не паддамся:
хіба ж ты хочаш адзін, каб дары толькі меці, a я дык
бедны сядзеў бы, дзяўчыну аддаўшы па твойму загаду.
135. Велікадушныя мужы ахейцы хай дар мне пачотны
й сэрцу спадобны дадуць ды такі, каб ён з тым быў бы роўны:
a калі ж мне не дадуць дабравольна, дык сам я пайшоўшы
дар той вазьму ад цябе ці Алякса, або Адысея
і павядуся сабе: ой бяда там, дзе я пакажуся!
140. Але на потым ізноў усё гэта пакінем абдумаць,
чорны ж цяпер карабель вось мы спусцім на боскае мора,