Старонка:Taraskievic.Vybranaje.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

возьмем туды весляроў мы даволі, далей гекатомбу
для Апалона паставім,— пасля ж Хрызіду румяну
мы узвядзем на яго; хай адзін дый здрадлівых мужоў
145. правадыром будзе там ці Алякс, Адысей хоць бы боскі
Ідаменэй, альбо сам ты Пелід, ты з усіх найстрашнейшы,
каб ты ахвяры прынёс і ўпрасіў далястрэльнага бога».
Грозна зірнуў на яго й адказаў Ахілес быстраногі:
«Ах ты такі круцідух! дый куды ж твой сорам падзеўся?
150. Як жа цяпер тваіх слоў, a хоць хто дабравольна з ахейцаў
слухаціме, у паход каб ісці ці у бітву дзе цяжкую!
Я ж не прышоўшы сюды ля траянцаў кап’істых
з імі каб дзёрціся тут — яны ж мне анічога й нявінны:
ані валоў яны мне забралі, ні коней ніколі,
155. ані ў карміцельцы Фтыі маёй ураджайнай і люднай
плён не зніштожылі мне; ну бо ведама, што паміж — намі
многа ёсць гораў цярністых і мораў тых шумных і бурных;
a за табою пайшлі, ты бессаромны так, як сабака,
ўсе мы на Трою, каб вы з Менелаем тут змылі знявагу:
160. толькі ж на гэта ў цябе ды малая увага і клопат!
Страшыш яшчэ, што ты сам адбярэш ад мяне мой падарак,
той, за які я найбольш назмагаўся — далі ж мне ахейцы.
Хіба ж дастаў я калі каб роўны падарак з табою,
як разбурым мы дзе ды траянскае моднае места?!
165. Бурнай і цяжкае бітвы найбольшую часць адмахаюць
рукі мае, a як толькі дзяльба калі тая праходзіць,
ты дар найбольшы бярэш,— я ж малы, хоць і мілы дастаўшы
да караблёў з ім іду, на біцьве змарнуўшы моцна...
Вось жа цяпер я у Фтыю пайду: ну бо, ведама, лепей
170. нам на крывых караблёх ды вярнуцца да хаты радзімай,
чымся без чэсці сядзець і табе тут запасіць багацце».
A на гэта яму адказаў атаман Агамемнан:
колькі сэрцу любя ты ідзі і прасіць я не буду
дзеля мяне каб астаўся ты тут, бо другіх буду мець я,
175. хто уважацьме мяне, a найбольш ды сам Зеўс, апякун мой
ты ж мне самы праціўны з усіх тут князёў багародных,
бо для цябе заўсягды мілы звады і спрэчкі і бойкі.
Што за другіх ты дужэйшы — то што? то ад бога ты маеш!
Дык з караблямі й сябрамі сваімі пайшоўшы дахаты,