Старонка:Taraskievic.Vybranaje.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хай жа за слёзы мае твае стрэлы адплацяць данайцам!»
Так малючыся казаў, тое ж выслухаў Феб дальнястрэльны
і нізышоў ён з вяршынаў Алімпу, узбураны ў сэрцы,
45. маючы лук за плячамі і сайдак, што кругом быў закрыты,
голасна стрэлы гулі на плячах тады ў гнеўнага бога,
як ён адтуль выходзіў, а йшоў жа, што цёмная ночка.
Ад караблёў потым сеўшы паводдаль, запускаў свае стрэлы.
Звон тут страшэнны паўстаў ад таго ды і срэбнага лука.
50. Мулаў адных пападаў напачатку і шпаркіх сабакаў.
После ж ударыў людзей, выпускаючы горкія стрэлы,
і на хаўтурных агнёх безупынна гарэлі іх целы.
Дзевяць на стан ужо дзён як лятаюць там божыя стрэлы,
а на дзесяты Ахіл заклікае народ ўвесь на веча.
55. Гэта ў душу улажыла яму белатварая Гера,—
жаль бо было ёй данайцаў, пабачыўшы, як яны мерлі.
Вось і на веча прыйшлі і, сабраўшысь, былі ўсе у зборы,
ўстаў быстраногі Ахіл і казаў ім такую прамову:
«Думаю я, о Атрыд, што ізноў нам па блуднай дарозе
60. трэба дахаты вяртацца, абы уцячы як ад смерці,
дзеля таго, што зараза з вайной тут зніштожыць ахейцаў;
толькі ж спытаймася варажбіта ці жраца дзе якога
хоць бы і знахара сноў (бо і сны тож ад Зеўса даны) —
хай жа ён скажа, за што разгневаўся Феб дальнастрэльны:
65. мо абяцанне якое забылі, а мо й гекатомбу,
можа быць, запаху жырнага коз і ягнят незагнаных жадаў бы
ён на ахвяру сабе, каб ад пошасці толькі нас збавіць.

* * *


Покуль я тут жыву на зямлі ды і светлае сонейка богу
смела пры цесленых будзь караблёх, бо ніхто не падойме
90. цяжкай рукі на цябе, хоць бы ён Агаменмнанам зваўся;
гэта нічога, што ён найважнейшым за ўсіх прадстаўляецца!»
Той жа адважыўся тут і адказ беспамыльны выводзіць:
"Гневайца бог ані за абяцанку, ані за гекатомбу,
толькі за Хрыза, за тое, што яго Агамемнан
95. дзеўкі яму не аддаў і багаты ён выкуп адкінуў.
Вось чаму беды паслаў ды йшчэ слацьме Феб дальнястрэльны
і не адверне нягоднай заразы датуль ад данайцаў,
пакуль дачкі не аддадзём яснавокай да мілага бацькі
дарма без выкупу, ішчэ завязём гекатомбу святую