Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грай-жа, дзеткі: скрыпка важна;
Смутак ты ёй свой вальлеш,
І душа заплача кажна,
Як ты смыкам павядзеш,
Бо хто ў горкай паняверцы
Крыж нясе свой, жывучы,
У таго ў людзкое сэрца
Ёсьць праўдзівыя ключы.
Грай-жа, хлопча, і старога
Ты хоць раз успамяні,
Бо мне жыць, браток, нямнога:
Мае зьлічаны ўжо дні.
З скрыпкай збудзеш сваё гора,
З ёю ты ўжо не адзін;
Скрыпка - хлеб твой і апора.
Дык шануй яе, мой сын:
Скрыпка верна ўсім служыла,
Каб і ты ёй верны быў, -
Гаварыў пастух Курыла,
Як духоўніцу рабіў.
І цікава была скрыпка,
Як-бы ў ёй быў хтось жывы:
Многа-сьпеўна, звонна-гібка,
Бы выказвала славы,
Як па струнах смык бывала
Ручка здольная вяла;
Добра гэта скрыпка грала
І зьвінела ігула.
Рад быў хлопчык: дар вялікі,
Неспадзеўны то быў дар,