Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV

Нікла жыцьце ў шумным лесе,
Агаляўся твар зямлі,
І ляцелі ў паднябесьсі
З звонкім крыкам жураўлі.
Восень ткала ўжо красёцы
Мяккай чырвані ў лістох,
Восень сьпеў вяла бясконцы,
З ветрам ходзячы ў кустох;
Восень прала кужаль тонкі -
Павуценьня белы лён;
Восень шэрыя заслонкі
Моўчкі клала на адхон.
Восень шла ў сырым тумане,
Восень клыгала ўгары,
Восень песьні пела з рана,
Восень ныла ў вечары;
Восень слала дзень свой хмурны
Па падатак у лясы,
Каб на долы, стол хаўтурны,
Там заслаў ёй абрусы.
Ішоў зранку дзень пануры,
Ахінуўшыся ў імглу,
Вочы шэрыя прыжмурыць
І міргне вятру-арлу.
І падыме вецер сьпевы,
Захістаюцца лясы,