Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У пустэлі патайныя.
Срэбралітаю расою
Іх віталі краскі, травы,
Промень ясны і ласкавы
У тэй росцы зьзяў красою
І вясёлкам ткаў кароны.
Так званілі тыя звоны.
Між званамі на званіцы
Быў адзін звон нязвычайны,
Меў ён голас рознастайны,
Чараў дзіўныя крыніцы
І размовы нейкай тайны.
І быў сэрцам ён чульлівы.
Срэбраструнны, златагукі,
Успрыймаў ён радасьць, мукі,
То маркотны, то шчасьлівы.
Як пакажа час разлуі,
Як павене міг спатканьня.
І ніколі не маўчалі
Струны-гуды звона тога:
Неба шыр, зямлі разлога,
Залатыя сонца далі
На яго адбітак клалі
Чары дзіўнага сьпяваньня.
Аклікаўся ён і громам
Неба плыні віхрабежнай,
Буры чорнай і мяцежнай
І сьлядком над божым домам
Ад хмурынкі беласьнежнай.
Ён зьліваўся ў тон суладны