Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Не, дзядок: ня тое, дзедку!
А ты вось скажы: чаму
Вецер песьні пяе ўлетку,
Плача-ж жаласна ўзіму?
- Схамяніся, бог з табою!
Унь ужо аб чым спытаў! -
І круціў дзед галавою,
І плячыма паціскаў.
- Вось дык хлопец! скуль узяўся?
Не, сапраўды ты дзіўны:
Ці разумным ты прыдаўся,
Ці з уроды ўжо дурны?
Не: з цябе відаць штось выйдзе...
Кінь ты гэтую думу -
Усё будзе ў сваім відзе,
Сам пазнаеш, што й чаму.
Вось каб ты вучыўся змаля,
Кніжку ў рукі-б даць табе! -
Дзед і хлопчык замаўкалі,
Кожны думаў па сабе.
Раз Сымонку давялося
Чуць, як граюць дудары,
І яму тады здалося,
Што да гэтае пары
Ён дзіцятка быў дурное,
Што ня жыў ён, а блукаў,
Што цяпер пазнаў ён тое,
Чаго шчыра так шукаў.
Слухаў хлопчык тое граньне,
Пад сабой ня чуў зямлі,