Перайсці да зместу

Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


— Гэта здань твая такая:
Адхрысьціся, хлопча, плюнь!
— Як-то здань! А ты паслухай! —
Дзед схіляе галаву,
Шапкай круглай, аблавухай
Чуць ня ўлазячы ў траву.
— Не, ня чую! — Ото дзедка!
Мусіць ты зусім аглух:
То-ж сьпявае з кветкай кветка! —
Вочы вырачыць пастух,
На Сымонку пазірае.
— Ой хітрэц! от лайдак:
Чаго ён ня выдумляе!
Бач, знашоў, якіх спявак!
— Хіба-ж краскі не сьпяваюць?
— А які ўжо іх там сьпеў?
Краскі голасу ня маюць:
Пройдзе ветрыку павеў,
Закалышуцца — ня ўчуеш…
Кінь ты, хлопча, мары сьніць!
— Ат, дзядуня, ты жартуеш,
Каб малога падражніць!
— Ой, дзіўны ты! — дзед гаворыць
І пакруціць галавой,
А Сымон сваё гуторыць,
Глядзючы ў даль прад сабой.
— Дзед, зірні: куды-та хмаркі,
Унь ідуць, ідуць, як дым?
Там так добра, вольна, ярка,
А яны ідуць? Ці ім