Перайсці да зместу

Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


І на хмаркі кіне вока,
Што, як гусанькі, плылі,
Запытае, як далёка
Тое сонца ад зямлі?
Як глыбок той прастор немы,
І ці мерыў яго хто?
І адкажа пасваему:
Вёрст напэўна будзе сто!
І яшчэ было чым міла
Тое поле хлапчуку,
Гэта тым, што дзед Курыла
Там яго трымаў руку.
Гэты дзед — пастух гуртовы,
Слаўны дзед, дзядок — душа
Гаваркі, мастак на словы,
І любіў ён малыша!
Не сьмяяўся дзед з Сымонкі,
Ня ўсчуваў яго ні-ні,
Частаваў з свае скарбонкі,
Бавіў цэлыя з ім дні.
Забяруцца ў цень пад грушу
І гаворку распачнуць.
Тут Сымонка сваю душу
Мог прад дзедам разгарнуць,
Запытаць пра сёе-тое
Дзедку добрага свайго,
Бо Сынок ня меў спакою —
Ўсё цікавіла яго.
— Дзедка, чуеш: во — сьпявае!
Ці-ж ня чуеш, дзедка: вунь!