Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Поле, неба прад вачыма,
І ўжо крыкі ня чутны.
Так і жыў ён, гадаваўся,
Бы пры сьцежцы той гарох.
Сам з сабою забаўляўся,
Бегаў, бавіўся ў палёх
І размовы вёў з жытамі,
І складаў ён песьні дню,
З матылькамі, бы з братамі,
Час дзяліў свой і гульню.