Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Веснавыя яго дні.
І любіў ён адзіноту,
Бо так лепей было жыць:
Тут ён мог сабе ў ахвоту
Песьні пець і гаманіць.
Вось улетку дык раздольна:
Выйдзе з хаты ў поле, луг;
Цёпла ўсюды і прывольна,
Сонца многа, чысты дух.
На каменьчык сядзе ў збожжы,
Ня схісьнецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам сьпеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі,
І галоўкай заківаюць,
Засьмяюцца васількі.
Сьпеў у сэрцы адклікаўся,
І так добранька было,
Што Сымонка сам сьмяяўся,
Ўсё сьмяялася, цьвіло.
Заміраў тады хлапчынка,
І здавалася яму,
Што ён знае, як травінка
Сваю думае думу,
Што гаворыць жытні колас,
І аб чым шуміць ячмень,
І чаго сьпявае ўголас
Мушка, конік, авадзень,
Што ўгары над срэбрам жыта