Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што зьвіняць вакол яго,
І ласкаючым павевам
Песьціць, гойдае ўсяго;
Аж захопіць дух блазноце
Нейкі радасны парыў,
І ў самоце-адзіноце
Песьні, байкі ён тварыў.
У яго быў сьвет цікавы,
Свае вобразы, жыцьцё,
І ў душы яго ўсе зьявы
Сваё мелі адбіцьцё.
Ён і рэха сваё кліча
І размову вядзе з ім...
Меў яшчэ ён такі звычай -
Гаманіць з сабой самым.
На сьмех хлопца падымаюць:
- Вось дурубала, даўбня! -
І ў патыліцу штаўхаюць,
Бы ня хлопец, а шчаня.
А ён нават не заплача,
Толькі голаву прыгне,
Як яго рука лядача
Неспадзеўна штурхане.
Адбяжыць, бядак, у страсе,
Разважаць пачне тады:
Можа ён у гэтым часе
Натварыў якой бяды?
Мо' зьняважыў ён старога?
Мо' на ўсіх пашоў адзін?
І ня ведае нічога, -