Перайсці да зместу

Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Ні праступку, ні прычын.
Так, і праўда: непадобны
Быў Сымонка да другіх:
Гэта быў хлапчук асобны.
У яго вачох жывых
Думка нейкая бліскала,
Утаропіцца, глядзіць,
І на губках сьмех, бывала,
Заблукае, задрыжыць;
Пазірае і ўнікае —
Так аддасца марам ён,
Ды зьнячэўку запытае:
— Чаго, мама, стогне звон?
О, звон гэта быў цікавы,
Нязвычайны звон, стары.
Пра якія-ж гэта справы
Ён там бомкае ўгары?
Чаго так у засмучэньні
Будзіць там тыя лясы?
І Сымонка ў захапленьні
Ловіць звону галасы,
Бо як толькі звон зазвоніць
Як завойкае ўвышы, —
Адгукнуцца, загамоняць
Струны ўсе яго душы.
Сэрца ў хлопчыка заб‘ецца,
Сам увесь ён задрыжыць,
І сама душа, здаецца,
Усьлед звону паляціць, —
Так узрушыцца хлапчынка,