Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Я насыплю горку
Жоўтага пясочку;
Правяду разорку
Беленькім кіёчкам.
Шу-шу-шу! - пясочак
Шурхнуў залаценькі.
Пясок - мой дружочак,
Дробненькі-драбненькі.
На пясочку зайкі
Кідаюць сьлядочкі...
Ой, якія байкі
Баюць мне пясочкі!

Хіба-ж грэх казаць пра гэта?
Чаго-ж сварацца бацькі?
Песьняй сэрцайка сагрэта,
Казкай ясьняцца дзянькі.
"Мусіць я, дапраўды, ліха",
Сам сабе казаў Сымон
І чагось сьмяяўся ціха
Ды сьпяваў, званіў, як звон,
Той стары, што са званіцы
Адбіваў таемны зык
Ды каціўся за крыніцы
І дзесь там жалобна нік.
А ён слухае - ні слоўка,
Бы застыне, бы засьне,
І сама сабой галоўка
Заварушыцца, кіўне
У тахт нейкім дзіўным сьпевам,