Старонка:Svejk.6.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тырчэў ранец з усялякаю драбязою; у руках у ва ўсіх былі калы з платоў, ці выразаныя з ядлоўцу кіі.

«Вяршкі» ваеннапалонных ішлі па самым задзе колёны: гэта былі абодва «дактары», Пісклявы, Гаршына і Швэйк. Марэк расказваў, што ён прачытаў у газэце «Чэхо-славяне», якую яму прыслалі з Кіеву, пра перамогі генэрала Брусілава на фронце, і паведаміў, што рускія зноў глыбока падаліся ў Галіцыю.

— Ну, цяпер, вядома, канец! — стала абазваўся Ванэк. — Зімою больш ваяваць ужо ня будуць. Гэтага-ж ня вытрымае ніводная дзяржава. Нават калі Нямеччына і вытрымае, Аўстрыя няйначай здасьць!

— Добра было-б, каб мы маглі дапамагчы расійцам, — сказаў Марэк. — «Чэхо-славяне» вельмі-ж агітуюць за ўступленьне ў чэскі легіён.

Ён выцягнуў з кішэні газэту і прачытаў голасна артыкул пра тое, якою папулярнасьцю карыстаюцца ў Кіеве чэскія легіянэры, якія прыгожыя яны ў сваёй новенькай форме, якім посьпехам яны карыстаюцца ў паненак і як ахвотна гэтыя паненкі ходзяць з імі гуляць у парк. Гэта быў гэтакі спакусьлівы артыкул, якія звычайна былі прамовы вярбоўшчыкаў у армію ў тыя часы, калі маладых людзей прываблівалі ў армію віном і грашыма, і лёгкаю перамогаю над жанчынамі.

— Я так думаю, — уставіў сваё слова Швэйк, калі Марэк скончыў, — што нам варта было-б туды падацца. Бо крыху вайсковае славы — гэта рэч добрая! І вельмі нават вядома, што яны сябе расхвальваюць, калі форма прыгожая.

— Тут справа ідзе не пра форму, — сумна заявіў Марэк, — а пра чэскую армію. І мы павінны з свайго боку што-небудзь зрабіць, каб гэтая вайна была апошняя. Да-душы, я ахвотна падаўся-б у чэскі легіён. Тут-жа можна падохнуць з нуды. З дня на дзень усё адно: нуда, пустэча. Зусім ясна, што вінны ў вайне цэнтральныя дзяржавы. Дык чаму-ж ня ўзяць удзелу ў змаганьні, у якім яны павінны быць разьбітыя, каб гэтая вайна была апошняя?

— У «Флека», — абазваўся Швэйк, — я спатыкаў аднаго суб’екта, які заўсёды разыгрываў у лётэрэю скрынку нейкіх ласункаў. Ён прадаў ужо, напрыклад, дзевяноста білетаў, але ўсё