Старонка:Svejk.6.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

10

У ТЫЛУ РАСІЙСКАЕ АРМІІ

Палкоўнік Галаваценка вярнуўся з Віцебску з добрымі весткамі. Ён атрымаў загад перавесьці рабочую дружыну ў вёску Вітунішкі, дзе другая партыя інжынэраў была занята папраўкаю шашы і дарог. Пад загад гэтай партыі ён і павінен быў перадаць дружыну, каб яна магла ўзяцца там за работу.

Аднак палкоўнік не сьпяшаў адразу выконваць загад. Яго дама паведаміла яго, што ўся дружына хворая на каросту і што доктар, якога яна прасіла прыехаць з Будслава, дакляраваў прыслаць мазь і вылячыць хворых. Аўгіньня Васільлеўна адзначыла, што без належнага лячэньня кароста гэтак-бы пашыралася, што людзей давялося-б накіраваць у шпіталь, адтуль іх больш-бы ўжо не вярнулі ў дружыну, і палкоўнік, такім чынам, страціў-бы крыніцу сваіх прыбыткаў. Таму яна прапанавала даць дружыне яшчэ крыху адпачыць, а сама ўзяла на сябе нагляд, каб пацыенты няўхільна і як мае быць націраліся чорнаю, сьмярдзючаю мазьзю, якую нарэшце прыслалі з Будславу.

Тымчасам палкоўнік адзін паехаў у Вітунішкі, каб дагаварыцца з інжынэрамі пра заработную плату. Ён вярнуўся ў ружовым настроі, бо там плацілі па паўрубля за дзень на чалавека, і з радасьці адважыўся адразу пабудзіць сваю даму.

Жэня, паслухай! Там плацяць паўрубель! Я буду пасылаць кожны дзень дзьвесьце чалавек на работу, а гэта значыцца, што ў нашу кішэню кожны дзень будзе класьціся сто рублёў. Эх, добра мы з табою пажывём! Дай божа, каб вайна яшчэ цягнулася дзесяць год!

Нарэшце, аднойчы, з Астраўкоў пацягнуўся цэлы караван. Наперадзе ехаў конна палкоўнік з дзьвёхвёрсткай у руках, з шашкаю на баку і з рэвольвэрам за поясам. Поруч з ім, таксама конна і таксама з дзьвёхвёрсткаю і рэвольвэрам падскаквала на кані ў чаркесцы Аўгіньня Васільлеўна. За імі тарахцелі некалькі фурманак, што былі нагружаны чамаданамі і пакункамі, і ішоў узвод расійскіх салдат, за якімі, як працэсія старцоў, цягнуліся па чатыры чалавекі ў рад ваеннапалонныя, абарваныя, босыя, аброслыя валасамі, няголеныя і нямытыя. У кожнага за плячыма