Старонка:Svejk.6.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніцы нейкія цывільныя гэтак зьбілі фэльдфэбеля Бляшэка, што на ім жывога месца не засталося, а калі выкідалі яго адтуль вон на вуліцу, дык сказалі: «Гэта табе за тое, што салдат нагамі б’еш!» А ротнаму нейк уночы пад аркадамі закацілі гэтакую аплявуху, што ў яго выскачыла шэсьць зубоў і ён ня мог нават гукнуць «гвалт», бо ў той-жа момант выявілася, што ў яго вывіхнена сківіца… Так, усялякія ў людзей бываюць спосабы, — скончыў сваё апавяданьне Швэйк, — і справядлівасьць бярэ верх неаднолькава. Што-ж, правасудзьдзе, кажуць, сьляпое, дык яго і абходзяць то так, то гэтак.

З прычыны жорсткіх рэпрэсыйных захадаў, баявы дух расійскай арміі і адданасьці ніжэйшых чыноў сваім афіцэрам узрасьлі нагэтулькі, што афіцэры не адважваліся больш выходзіць увечары і ўночы з дому, або езьдзіць па адным. Раз-по-разу заўважаліся выпадкі нападу на сёстраў міласэрднасьці, і нават Аўгіньня Васільлеўна, жанчына не баязьлівая, што прайшла агонь і ваду і медзяныя трубы, была вельмі ўстрывожаная і неадступна прыставала да свайго старога каханка, каб ён пастараўся перавесьціся з рабочай дружынай куды-небудзь глыбей у тыл, дзе было сьмялей.

Палкоўнік Галаваценка таксама пачуў, што паветра тут ня чыстае ад шкодных здароўю мікробаў, а калі кавалак чыгункі быў зусім скончаны і грошы ваеннапалонных перайшлі ў яго кішэню, ён паехаў у Віцебск з рапартам, што дружына яго стаіць без работы, і што яе варта было-б перавесьці ў ішшае месца, каб палонныя маглі зноў крыху падзарабіць.

Ад’яжджаючы, ён перадаў загадваньне канцылярыяй Аўгіньні Васільлеўне, і яго гэтая сяброўка, сапсаваная, распусная, дадумалася пабыць палонным заместа маці. Цяпер, калі яны не працавалі, яна пачала хадзіць з хаты ў хату, наглядаючы, як яны мыюць сабе кашулі, пішуць лісты, спрачаюцца пра вычытанае ў газэтах. Пасьля ёй раптам здалося, што «дактары» ня вельмі добра даглядаюць хворых і абыходзяцца з імі груба, дык яна загадала, каб ранішні прыём хворых адбываўся ў яе, бо на ёй ляжыць абавязак сачыць за здароўем людзей і ахоўваць іх ад усялякіх захворваньняў.