Старонка:Svejk.6.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палкоўнік у нерашучасьці спыніўся. Пасьля ён узяў з Швэйкавых рук рублёўку і перадаў яе разам з трохрублёўкаю жанчыне, пагардліва кінуўшы цырульніку:

— Ну вось, я пазычу ў цябе гэты рубель. Мне якраз нехапае рубля. Значыцца, я табе вінен цяпер два. У наступны раз, калі ты прыдзеш галіць мяне, будзе ўжо тры, і я аддам усё зараз.

Вярнуўшыся ў барак, Швэйк глянуў у лазарэт і паведаміў сваіх таварышоў:

— Добрую штучку прыслалі! І з ім яшчэ нейкая дзеўка!

Але стары Галаваценка зрабіў на дружыну добрае ўражаньне. Ён загадаў ёй выстраіцца і зьвярнуўся да яе з цікаваю абяцанкаю не пасылаць людзей на работу, пакуль інжынэры не дакляруюць плаціць ім па дваццаць капеек у суткі, як трэба паводле закону. А калі інжынэры не захочуць плаціць, дык няхай робяць самі. Ён-жа будзе абараняць інтарэсы сваіх палонных да апошняй кроплі крыві. І ён стрымаў сваё слова і выгнаў з канцылярыі дзесятнікаў, што прышлі прасіць яго паслаць палонных на пабудову.

Назаўтра зранку па вёсцы пашоў урачысты голас палкоўніка, што склікаў сваіх падначаленых:

— Адзявайцеся, хлопчыкі! Грошы вы атрымаеце! Інжынэр згадзіўся і прыслаў паведамленьне.

Цяпер было ўжо куды прыямней ісьці на работу. Рабілася цёпла, поле падсыхала, на бярозах зьявіліся пупышкі. І над распачатаю будоўляю чыгункі весела праляталі жоравы і плавалі нямецкія «таубэ».

У тыя дні шмат салдат накіроўвалася на фронт. Сьвежыя, маладыя, здаровыя, ішлі яны на захад, адкуль праз некалькі дзён санітарныя цягнікі вязьлі іх разьбітых і скалечаных. Расійцы рыхтаваліся да наступу.

Газэты падрыхтоўвалі сваіх чытачоў да нязвычайных падзей. Марэк і Ванэк гадзінамі чыталі газэты і абменьваліся меркаваньнямі пра тое, як скончацца ваенныя операцыі і сярод палонных распаўсюдзілася думка, што гэта — апошні год вайны, што цяпер нарэшце надышоў рашучы момант. І вось у адзін вечар расійцы пад прыкрыцьцём свае артылерыі, сапраўды рушылі наперад. Далягляд гарэў ад гранат і шрапнеляй, што з таго, і з дру-