Старонка:Svejk.6.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ты нашто гэта боты здымаеш? — запытаў Марэк.

Швэйк не адказаў. Ён шпарка паставіў боты на калоду, прытрымліваючы іх рукою. Пасьля ён пачаў душыцца і храпці, і яго вырвала проста на боты. І паміж двума прыступамі бляваньня, ён, заікаючыся, прызнаўся Марэку, які глядзеў пільна на яго:

— Боты ў мяне злубянелі, як з дрэва сталі. Я хацеў быў папрасіць і ў цябе крыху рыбінае тлушчы, каб памазаць іх, але пабаяўся, што хлолцы лаяцца будуць, нашто я іхняму здароўю пагражаю. А так — дык ніхто ня будзе лаяцца. Боты я цяпер вымазаў. Я выпіў тлушчу нашча.

І размазваючы гэты варволь па ботах анучкаю, Швэйк, бачачы, што Марэк адно сумна паківае галавою, самаздаволена дадаў:

— Чалавек павінен быць спрытны. Трэба старацца ўсім карыстацца і нічога з рук не выпускаць.

Увечары прышоў у акалодак салдат і перадаў начальнікаў загад усім, хто захварэў на курыную сьлепату, ісьці пасьля дзесяці гадзін на кухню. Кашавар паставіў там тры вараныя пячонкі ў катле на гарачае вугальле, каб яны не астылі, і начальнік загадаў:

— Станавіся на калені ля гэтае пасудзіны і накрыйся паверх галавы коўдраю, каб пара ішла ў вочы. А ты падрыхтуеш мне пасьля пячонку з цыбуляю на вячэру, — зьвяриуўся ён да кашавара, і пашоў.

Палонныя зьмяняліся па дзесяць чалавек за гэтаю валаводзінаю. Сьляпыя вылуплівалі вочы, і на пячонку капала сьліна, што цякла з роту, як у галодных сабак. Кашавар, бачачы, што яны ня гэтакія нясумленныя, каб сьцягнуць з пасудзіны сваё нязвычайнае лякарства і ня даць такім чынам сваім таварышам палячыцца, паехаў па ваду, жорстка загадаўшы ім не чапаць пячонкі, пакуль ён ня вернецца.

— Ён хоча зьесьці яе адзін, — сумна сказаў Пісклявы, страсянуўшы пад коўдраю спацелаю галавою.

— Што-ж, пячонка з цыбуляю ня так ужо і кепска, — уздыхнуў Гаршына. — Порцыя каштавала раней трыццаць хэльлераў. А ўрэшце, яе можна есьці і бяз цыбулі.