Старонка:Svejk.6.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За той тыдзень, калі адны ўпэўнівалі што ў Будславе будзе будавацца чыгунка, а другія гэтак-жа сама рашуча з імі не згаджаліся, Баранаў, начальнік 206-й рабочай дружыны, зрабіў вялікія посьпехі ў справе клопату пра сваіх людзей. Ён атрымаў ім у выглядзе пазыкі ў расійскае дружыны сутачную порцыю хлеба, дастаў іржавы кацёл на ваду і паказаў ім копію накіраванага ў Маладзечна тэлеграфнага патрабаваньня прыслаць паходную кухню, а таксама чаю і цукру. Няхай яны толькі яшчэ крыху пацерпяць; яны Ўсё атрымаюць, і ён нікога ня хоча крыўдзіць.

Вядома пры гэтакіх умовах сякеры і рыдлёўкі як бачыш апынуліся ў мужыкоў, ад якіх палонныя атрымоўвалі бульбу і хлеб. Калі, нарэшше, у вёсцы зьявіліся інжынэры і дзесятнікі і зрабілі агляд гэтае жывое сілы, што была прыслана на пабудову, дык выявілася, што людзі былі вельмі кепска падрыхтаваны да работы і явіліся сюды амаль з пустымі рукамі.

— Вам-жа павінны былі выдаць у Віцебску прыладзьдзе, — злаваў старшы інжынэр, а Баранаў, не хвалюючыся, хлусіў:

— Павінны былі, але не далі. А я нават і ня ведаў, на якую работу нас паслалі.

Але назаўтра па хатах хадзілі канвойныя салдаты і крычалі:

— Уставай, хлопцы, на работу! Вось гвалт выйдзе!

У канцы вёскі палонных чакаў Баранаў з дзесятнікамі і адлічыў кожнаму колькі яму трэба было людзей. У руцэ яго была запісная кніжка, куды ён штосьці запісваў; на папрузе вісела тоўстая раменная нагайка.

— Што, хлопцы, пасьнедалі? — весела гукнуў ён. — Чай з цукрам пілі? Ну, а цяпер мы крыху папрацуем!

— А вы што за людзі? Чэхі? — запытаў адзін стары дзесятнік, і калі ў адказ сказалі моцна: «чэхі», ён цмокнуў языком і гаварыў далей: — А рамесьнікі сярод вас ёсьць?

— Ёсьць! — адказала яму адразу дваццаць галасоў.

— Рамесьнікі, выходзь наперад!

Усе вышлі наперад, і толькі Швэйк астаўся стаяць. Да яго падышоў начальнік дружыны і запытаў: