Старонка:Svejk.6.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саць рабочых, спадзяючыся асьвяжаць гэтай простай працэдурай прывялую сумленнасьць і захаваць яе ад канчатковай пагібелі.

Але неўзабаве пракіткія людзі, што ішлі на работу зранку зусім голыя, толькі ў адным шынялю, апаўдні варочаліся адзетыя, пасьля абеду ішлі зноў голыя, а ўвечары ішлі з работы адзетыя. І ў гэтых труках яны дасягнулі гэтакага ўмельства, што людзі, ня досыць буйнага складу, спрактыкаваліся адзяваць на сябе нават па тры пары бялізны і па дзьве абмундыроўкі, не наводзячы выглядам свае постаці падазронасьці ў фэльдфэбеля, які іх аглядаў.

Старая прымаўка кажа: «Да пары збан ваду носіць». Не прайшло і некалькі дзён, як прышла пара і на віцебскія збаны. Ад’ютант, капітан Байкоў, заўважыў, што не хапае казённага дабра куды больш, чым ён сам украў, і адразу западозрыў у гэтай справе ваеннапалонных, за камплекцыяй якіх ён узяўся пільна наглядаць. І вось аднойчы перад абедам ён спакойна даў пайсьці партыі, што нагружала спажыўныя продукты, а партыю, што нагружала толькі што прывезеную бялізну, загадаў адвесьці ў вартавое памяшканьне і цьвёрда скамандаваў:

— Давай сюды тры лаўкі!

Прынесьлі лаўкі. Капітан з усьмешкай сказаў фэльдфэбелю:

— У цябе ў канцылярыі стаіць лаза. Прынясі яе сюды.

Фэльдфэбель зьбегаў у канцылярыю і вярнуўся з пукам гнуткае лазы ў палец на таўшчыню. Капітан разьвязаў пук, паклаў на кожную лаўку па лазіне і, не пакідаючы ўсьміхацца, зьвярнуўся да прыціхлых ад чаканьня палонных:

— На кожным сумленным салдаце надзета адна кашуля і адзін камплект абмундыроўкі. Вошам і ў адным камплекце добра. А на кім будзе больш бялізны або іншых рэчаў, той іх украў, і таму мы ўвальлём дваццаць пяць гарачых, каб ён памятаў загад начальства.

Людзі нехаця пачалі разьдзявацца, сьцягваючы з сябе кашулю за кашуляй. Толькі дваім удалося зьняць усе тры кашулі засаб. Капітан Байкоў сачыў за імі рысінымі вачыма, а пасьля загадаў таксама холадна, як і далікатна:

— Ну, галубочкі, а цяпер скідай боты! І нагавіцы таксама! Ды разам ужо і споднікі. Холадна ня будзе!