Старонка:Svejk.6.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сек рабіў падлогі і краў грошы з банку. Большасьць людзей сумленныя проста таму, што ім не даводзілася быць у гэтакім стане, калі варта было-б траціць сваю сумленнасьць або ў іхніх руках ня было гэтакіх сум, якія варта было-б схапіць. Чалавек — продукт усяго навакольнага, і нішто ня зьменваецца гэтак шпарка, як чалавечая і грамадзкая мораль. І салдат, які ў сваім гарнізоне лічыў за нясумленнасьць і немагчымасьць узяць чужы пачак запалак, праз суткі, выступіўшы з маршавай ротай на фронт, не саромеўся цягнуць у чалавека апошні акраец хлеба, або рэч, якую ён усёадно кідаў па дарозе.

Вось чаму я і думаю, што калі ў часе вайны і пасьля яе красавалася крадежніцтва, дык гэтакі ўпадак моралі быў вынік таго, што заўсёды бывае прыямней украсьці і выкарыстаць прызначаную да зьнішчэньня рэч, чым чакаць, каб яе ўкраў іншы, а самому застацца з пустымі рукамі.


*

Праца на складах, на якую былі пасланы Швэйк, Гаршына і Пісклявы, была вельмі простая: на склад падаваліся вагоны, у іх, колькі трэба было, нагружаўся матэрыял, а пасьля вагоны шчапляліся і накіроўваліся на фронт.

Значыцца, і тут усё было прызначана на зьнішчэньне, дык партыя палонных, што нагружала цукар, з першага-ж дню ня лічыла за грэх распорваць мяшкі і напіхаць сабе кішэні рафінадам. Тое-ж самае рабіла партыя, што грузіла мясныя кансэрвы; не аставаліся ад яе і тыя, што падавалі бялізну, дый усе іншыя. А ўвечары ў бараку адбываўся рухавы абмен таварамі, і самыя сьмелыя нават рызыкавалі выходзіць з украдзенымі кашулямі на вуліцу.

Размах крадзежніцтва ўсё павялічваўся. Шынкары трымалі скляпох ня толькі дрэннае віно і яшчэ горшую гарэлку, але і піва моцнае, цёмнае, добрае; аднаму толькі богу вядома хто і як яго зварыў, гэтае піва. За бутэльку бралі кашулю, і калі хто хацеў пражыць хоць дзень, як жывуць багатыя, ён павінен быў красьці бялізну тузінамі, бо жрыцы каханьня былі больш схільны да тых, хто больш даваў. Такім чынам, крадзежніцтва дасягнула вялікіх размахаў, і ад’тант генэрала загадаў ператра-