Старонка:Svejk.6.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пад казырок, Швэйкавым голасам адказаў: «Вольнапісаны Марэк з 91-га пяхотнага палка».

Пасьля гэтых словаў усе шкілеты ўзьнялі ўгару касьцьлявыя рукі і, ляскаючы зубамі, пачалі цягнуцца да Марэка сваімі страшнымі ратамі. Марэк у роспачы заварушыўся і закрычаў, а над ім пачуўся дабрадушны Швэйкаў голас:

— Ну, ну, ты-ж гэтак усю гарбату разальлеш. Пара на работу. Пі, пакуль гарачае. Бачыш, ты ўвесь упацеў. Хадзем на абарону бацькаўшчыны.

На двор вышаў да іх генэрал Чарэднікаў з некалькімі малодшымі афіцарамі і ўнтэр-афіцарамі. Ён зноў сказаў палонным прамову, у якой выказаў, што ад іх шчырасьці, ад іх сумленьня, ад іх прыхільнасьці да работы залежыць перамога расійскай арміі, якая б’ецца за вызваленьне славянства, і што яны павінны паказаць сябе вартымі гэтакага давер’я. А хто выявіцца як няварты яго, той на першы раз атрымае дваццаць пяць лазовых дубцоў ніжэй сьпіны, на другі раз будзе расстраляна, а на трэці раз — гэта нават палоннаму салдату лічыцца ганебнаю сьмерцю — будзе павешаны.

І пад цяжкімі ўражаньнямі гэтай пагрозы, палонныя разышліся па магазынах і складах, дзе хаваліся багацьці расійскае арміі.


6

РАБУЙ І НЕ САРОМСЯ.

Па-мойму страшэнны ўпадак недатыкальнасьці казённага дабра ў часе вайны тлумвчыцца тым, што гэтае дабро зьнішчаецца, ня даўшы ні кому непасрэднай карысьці і ніякае асалоды. Усё, што пападала ў салдацкія рукі, было ў іхніх вачох накіравана на зьнішчэньне, пры якім людзі пакутавалі і пазбаўляліся самага неабходнага. Адгэтуль зьявілася імкненьне зьнішчаць гэтыя багацьці гэтак, каб зьнішчэньне было зьвязана з якім-небудзь прыемным перажываньнем.

Нахіл красьці — ёсьць ад прыроды ў чалавека. Людзі цягнуць усё, што могуць узяць: у полі — хлеб, у лесе — дровы, у банку — грошы, і ніколі яшчэ ня было, каб касір крэдытнае ўстановы папаўся ўночы ў пакражы снапоў з чужога поля, або каб дрыва-