Старонка:Svejk.6.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скажу, каб ён пашоў па мэдычнай галіне. Тут патрэбен будзе другі доктар; я адзін не магу з усімі ўправіцца. Апроч таго, тут ня кепская прыватная практыка, — дадаў ён, калі яны вышлі з дзьвярэй. — Марэк ведае лаціну, а двум-тром адмысловым тэрмінам я яго навучу, так што ніхто не здагадаецца, што ён ні доктар. Ну, хадзем да яго, каб папярэдзіць яго.

Неўзабаве яны сядзелі ўтраіх у кутку, наводдалек ад усіх. Марэк трымаў на каленях блёкнот і запісваў тое, што дыктаваў яму «доктар» Ванэк.

— Пухліну мазаць ёдам, шкіпінарам або гліцарынаю… Усе хваробы, якія ты ня можаш распазнаць, завуцца — «інфлюэнца»… А вэнэрычныя хваробы ты ведаеш. Можа здарыцца, што цябе што-небудзь запытае тутэйшы доктар. Калі ён зьбянтэжыць цябе якім-небудзь пытаньнем, пачні расказваць яму пра мэдычныя выдатнасьці. Я табе дам адну кніжачку, з яе можаш сёе-тое вычытаць. Зайдзі па яе ўвечары. У мяне ёсьць і сьпірытус на кампрэсы; але я раблю з яга гарэлку.

Праз дваццаць чатыры гадзіны нашы знаёмцы пачалі хадзіць у старых расійскіх салдацкіх мундырах, перад гэтым шчысьціўшы з іх гніды цьвёрдай шчоткай. Ячы ўжо ведалі, што ўвайшлі ў склад 208-е рабочай дружыны. У кожнага гэтага нумар, а таксама парадкавы нумар, пад якім палонны лічыўся ў дружыне, быў выведзены чорнай фарбаю на сьпіне. У Марэка ў кішэні быў загад, якім ён прызначаўся за малодшага дактара ў лазарэце для ваеннапалонных, і які даваў яму волю вольна хадзіць у раёне Віцебску. Гаршына пранюхаў, што ў суседнім квартале была цэлая вуліца, дзе палонныя і расійскія салдаты маглі збываць у крамках крадзеныя рэчы і тут-жа або прапіць грошы, або ўскласьці іх на алтар якой-небудзь таннае служкі Вэнэры і Пісклявы рашучым тонам вылажыў свае пляны:

— Раз Марэк цяпер «доктар», ён выдасьць мне пасьведчаньне, што я хворы, а я пайду ў горад працаваць, шыць. У горадзе гэтых самых прастытутак для паноў афіцэраў — процьма, і я бачыў. От на іх я і буду шыць.

Калі ўвечары Марэк за сьвечкаю засеў за «Кароткі падручнік для ваенных фэльчароў», каб набрацца ўмельства даваць дапамогу хворым ці параненым, ён прызнаўся Швэйку, што яму