Старонка:Svejk.6.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Генэрал Чарэднікаў, што загадваў тылавымі інтэнданцкімі складамі ў Віцебску, прымаючы прывезеных з Омску ваеннапалонных, абмежаваўся тым, што сказаў ім прамову пра значэньне солідарнасьці ўсяго славянства. Абвясьціць, што яны будуць без яды, ён даў свайму ад’ютанту.

Ваеннапалонныя павінны былі падмяніць расійскіх салдат, якіх накіроўвалі на фронт, на разгрузцы транспорртаў абмундыраваньня, ботаў, мясных кансэрваў і цукру і на разьмеркаваньні ўсяго гэтага па магазынах і цэйхгаўзах, а таму нахіл красьці, адзнакі чаго перасмыквалі іх твары, непакоілі генэрала, бо ён і яго ад’ютант самі расьцягвалі казённае дабро — спачатку разам, а пасьля — па адным, каб ня гэтак льга было гэта заўважыць.

— Можа я памыляюся, ваша правасхадзіцельства, але мяне непакоіць, што гэтыя людзі гэтакія разьдзетыя, — заўважыў ад’ютант. — Ці ня лепш было-б іх раней адзець як належыць? Калі ім даць адзін раз, яны ня ўкрадуць тры разы.

— Вы ўгадалі мае думкі, — сказаў у глыбокай задуме генэрал. — Няйначай сёньня-ж выканаць тое, што вы прапануеце. Не адмоўце выдаць ваеннапалонным пасьля абеду па дзьве зьмены бялізны, пару ботаў, абмундыроўку і шапку. Каб адрозьніць іх ад нашых салдат, на сьпінах давядзецца намаляваць ім нумары. Загадайце, каб пісары падрыхтавалі сьпісы іх па-ротна і каб кожнаму быў дадзены нумар.

— Слухаю, ваша правасхадзіцельства! — адчыканіў ад’ютант.

Калі-б генэрал паглядзеў яму ўсьлед, ён заўважыў-бы, як той, накіроўваючыся да цэйхгаўзу, паціраў сабе рукі. Палонных было тысяча шэсьцьсот чалавек; з іх шэсьцьсот павінны былі астацца ў Віцебску, а рэшта ішлі далей на фронт. Дык вось, гэтай тысячы чалавек ён нічога ня дасьць, а тысяча пар ботаў і дзьве тысячы пар бялізны застануцца ў цэйхгаўзе, каб папоўніць пакражу, якая яго самога пачала ўжо непакоіць. Ён адразу-ж загадаў адстукаць на машынцы загад падрыхтаваць тысячу шэсьцьсот пар дзеля экіпіроўкі ваеннапалонных.

Палонных раскватаравалі на другім канцы гораду, у драўляных бараках. «Старыя», што жылі тут ужо цэлы год, абкружылі новых сібіракоў, закідваючы іх пытаньнямі, адкуль яны і што чулі добрага ў дарозе, і ці няма сярод іх землякоў і аднапалчан.