Старонка:Svejk.6.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

будзе ня кепска. Так, што падходзь па чарзе да доктара. Але раней вас пазапісвае пісар.

— Хлусіць ён, браткі. Мы паедзем дадому!

Гэтыя словы, што былі пушчаны невядома кім, зрабілі сваю справу. Ваеннапалонныя, што ад раматусу ледзь маглі поўзаць, прайшлі цырыманіяльным маршам паўз пісара і доктара, нібы вымуштраваныя коні ў цырку, а сухотныя, што звычайна толькі скрыпелі лёгкімі, раўнулі сваё: «Здароў! Годэн!» доктару ў вуха, нібы фанфары страшнага суду. А доктар, гледзячы на цудоўна вылечаных, думаў:

— Бач, як я іх усіх вылечыў! Я-ж ведаю, што няма нічога лепш за націраньне гліцарынаю.

Пісары скрыпелі пер’ямі, а фэльдфэбель падганяў палонных, прыгаворваючы:

— Жыва, шпарчэй. Атрымаеш новую абмундзіроўку. Ну, жыва, а то зусім сьцямнее!

Ад барака да канцылярыі ў шарэнгу выстраіліся канвойныя. Там стаяў фэльдфэбель Пятро Осіпавіч ля вялізарных куч старых ботаў і ўсялякіх трантаў і паказваў кожнаму палоннаму, што каму атрымліваць, бо кучы павінны былі зьмяншацца роўнамерна.

— Шапку давай! — крычаў ён, бо рэчы былі складзены ў яго паводле альфрабэту. — Шапку яму, авечая твая галава!

І босага, якому далі шапку, другі салдат ваправаджваў у суседні пусты барак, у той час, як на дварэ чуўся абураны фэльдфэбеляў голас:

— Не раздражняй мяне, галубок, не раздражняй, кажу табе! Бяры анучы, чуеш? Нашто табе нагавіцы?! Чым я вінен, што ў цябе нагавіц няма! Бяры анучы і адыходзь. Дальбог, замучаць яны мяне зусім! Я яму кажу выдаць боты, а ён патрабуе кашулю! Ня бойся, хлопцы, начальства пра вас клапоціцца!

Тут ужывалася тая-ж сыстэма, як і пры задаваленьні арміі на фронце. Заместа набояў, туды везьлі сена, заместа сена — боты, заместа ботаў — у пяхотную часьць пасылаліся цяжкія набоі, а ў артылерыю заместа патрэбных набояў трапляла партыя цёплае бялізны…

Гвалтоўны лямант добрага Петры Осіпавіча дзейнічаў на