Старонка:Svejk.6.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Здорава! — пахваліў яго Швэйк і аўтар зноў сарамяжа сказаў:

— Гэта ня я адзін злажыў, а мне дапамагаў адзін настаўнік, калі мы разам з ім стаялі ў вёсцы. У таго былі запісаны гэтакія прыгожыя рэчы, што мы ўсе плакалі, калі ён нам іх чытаў.

На другую ноч з страшэнным шумам у барак уварвалася чарада людзей і палезла цёмначы на нары. На запытаньне, адкуль яны, людзі, сьмяючыся, адказалі:

— Мы — праваслаўныя. Гэта праваслаўная дружына да вас варочаецца.

— Алё, алё! Марэк, Гаршына, Худзечак! — моцным як труба голасам гукнуў Швэйк у цемень.

З цемені зьявіліся дзьве постаці і моцна абнялі яго. А пасьля, на Швэйкава запытаньне, чаму яны вярнуліся ў лягер, ды яшчэ ўночы, Гаршына коратка адрэзаў:

— З-за Худзечка. Нас разагналі гадзіну таму назад… Вечарам у нас здарыўся гвалт. Худзечак зрабіў жывот дачцэ… нашага камандзіра… Цяпер ён сядзіць у карцары.

— Грэх ды бяда каго ня знойдуць, — уздыхнуў удалы ваяка Швэйк. — З богам пачынай, З богам і канчай. Канец завяршае ўсялякую справу.

— Ня варта было і прыходзіць сюды, — адазваўся Гаршына. — Увесь горад гаворыць, што неўзабаве мір. З фронта прыехалі казакі, дык яны кажуць, нібы ў іх белыя сьцягі над акопамі і два тыдні ўжо ня чуваць было аніводнага стрэлу. А яшчэ кажуць, што мы паедзем на работу ў Расію. Але гэта, мусіць, пустая балбатня. Нас проста давядуць да граніцы, а там разам перавядуць на той бок, каб не карміць нас больш, як нашы будуць карміць іхніх…

Праз тыдзень палонных раней як заўсёды выгналі з барака на двор, дзе яны прастоялі амаль да самага абеду. Нарэшце зьявіўся доктар, некалькі афіцэраў і пісары. Хтосьці з начальства зьвярнуўся да палонных з невялікаю прамоваю:

— Вы будзеце накіраваны на работу ў Расію. Там вам будзе ня кепска. Хворыя і слабасільныя павінны зьявіцца да доктара на агляд. Яны астануцца тут, у лягеры, і ім таксама