Старонка:Svejk.6.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

руку. Ён біў людзей з усялякіх прычын; за непарадак у лазьні, за тое, што не даволі было чыста ў клазэтах, за дрэннае паветра ў бараку. Ён ужо беднаольш не гаварыў з людзьмі па-нямецку, а толькі па-руску, і калі яго не адразу разумелі, пускаў у ход свой стэк.

Вышаў новы загад, каб ваеннапалонных выкарыстоўвалі на працы дзеля ачысткі гораду, дзеля дастаўкі дроў з капаньня магіл на могілках. З барака павінны былі кожны дзень пасылацца на работу пяць-шэсьць чалавек, якія варочаліся вечарам змучаныя, галодныя, зьмерзлыя, з адмарожанымі пальцамі на нагах, насамі, вушыма.

Ад працы звальняліся толькі тыя, у каго ня было зусім у што абуцца.

З прычыны практычнасьці расійскіх салдат і выгоднасьці рыначных апэрацый, было тое, што заўсёды то адзін, то другі з ваеннапалонных, калі канвой зганяў іх раніцаю на работу, зьнімаў з сябе абутак і перадаваў яго канвойнаму, гаворачы:

— На, дай мне за іх рубель.

Канвойны ахвотна браў боты і плаціў грошы, а ваеннапалонны зноў узлазіў на нары і крычаў адтуль дзяжурнаму фэльдфэбелю, які пералічваў тых, што выходзілі на работу:

— Ты-ж бачыш, што я босы! Як-жа я пайду на работу!

Тыя, у каго было ў што абуцца, не разбуваліся на ноч, каб уночы ня ўкралі ў іх абутку. Дык расійскія салдаты рабілі абход ужо ўночы і будзілі сонных:

— Эй, ты! Заўтра на работу! Пакажы адно як у цябе справы?

З гэтае прычыны, калі хто меў боты, дык на яго клаўся абавязак мучыцца на рабоце цэлы дзень. І аўстрыяк накіраваў свае боты на біржу яшчэ з вечару, і цэны зьнізіліся гэтак, што пару рускіх ботаў лёгка можна бо праесьці за адзін тыдзень. Цукер пакінулі выдаваць, хлебны паёк зьменшылі. На абед давалі толькі рыбу. Стары, які быў прыстаўлены да катла гатаваць ваеннапалонным ваду, калі яму не плацілі па капейцы; дык ваеннапалонныя пачалі збываць на рынку й сваю бялізну і ўсё, што толькі было ў іх у запасе. Лягер шпарка ператва-