Старонка:Svejk.6.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі ля васьмі гадзін вечару Клягэн з жонкаю імчаўся ў парных санях у кіно, яны ля чайное ледзь не задушылі ваеннапалоннага аўстрыяка, які толькі што вышаў адтуль, з цесна напханым ранцам за плячыма. Аўстрыяк шмаргнуў убок, а калі палкоўнікавы сані схаваліся за рогам вуліцы, ціхутка высьпеўваючы:

Ў лягеры жывецца сумна,
У жываце й кішэні пуста.
Толькі хто дзе лепш прыстане,
Шчасьця лепшага дастане.
Ад палонных сухамяткі,
Я уцёк-бы без аглядкі.
Мне дадзела думаць дзе-бы
… Гламянуць скарынку хлеба.
Ў вёсцы ходзячы за плугам,
Ня было там гэтак туга:
Есьці лепш там мне давалі,
Ў жываце не пуставала.
У буржуя было горай:
Крупнік голы — адно гора,
Жыжкай горкаю закусвай,
Мне ўсё гата не да густу.

Гэта, перашкаджаючы сваёю грузнаю постацьцю вулічнаму руху, наш удалы ваяка Швэйк варочаўся ў лягер…


4

ШТО РАБІЦЬ?

За той кароткі час, які Швэйк праслужыў у палкоўніка, жыцьцё ў лягеры зусім зьмянілася. Калі ён прайходзіў на сваё старое месца на нарах і некаторыя з ранейшых таварышаў яго пазналі, яны адказалі на яго вітаньне і запытаньне: «як справы» гэтак:

— Халера-б іх падушыла! Цяпер, браце, тут усё-адно як на катарзе!

Гэтак яно і было. Камэндант наведваў цяпер штодзенна, але ні на тое, каб выслухваць скаргі і просьбы ваеннапалонных і ўжываць захады да палепшаньня іхняга жыцьця, а каб зьбіваць стэкам кожнага, хто падвернецца яму пад злосную