Старонка:Svejk.6.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пакоіцца, бо ўсё ў руках божых, які ня дасьць загінуць ні нам, ні тым пакаленьням, што будуць пасьля нас. Але, з тэй прычыны, што ў арміі ёсьць і больш чулыя душы, якіх не задавальняюць духоўныя ўцехі і папраўленыя пад галавою падушкі, і што гэтакія душы, як вядома, сустракаюцца сярод афіцароў і дактароў, — «шляхэтнай» сястры міласэрднасьці даводзіцца ахвяроўваць сябе ім яшчэ больш дзейна: яна як мае быць «аддаецца» ім, і тады гэтакі шпіталь не падобны да публічнага дому толькі тым, што на яго дзьверах не паблісквае ветлівы чырвоны ліхтарык…

Гэтакім парадкам, адны чапляюцца на вайне за сёньнешняе, а другія жывуць толькі надзеямі на будучыню…

Слова «заўтра» ператвараецца ў нейкі цудоўны элексір. Яно прымушае людзей ня брацца сёньня ні за што гэтакае, што магло-б скончыць іхнія рахункі з жыцьцём, і надае ім сілы сёньня і кожны дзень верыць і чакаць, што «заўтра» спыняцца ўсе іхнія пакуты і жыцьцё зноў вернецца на шлях «чалавецкага» існаваньня. Цікава, што дактары гавораць пра нейкае загартоўваньне, пра нейкае падмацаваньне нэрваў на вайне, бо што сярод салдат і ваеннапалонных наглядалася, параўнальна, ня шмат выпадкаў самагубства. Але трэба памятаць, што ўсіх, хто не палез ў пятлю, ці ня кінуўся так як ёсьць у невядомую сібірскую рэчку, захавала дзеля іх сем’яў адно ўсяго слова — славечка «заўтра».

*

Баронэса Аустэрліц і графіня Таксіль, камандыраваныя аўстырыйскім Чырвоным Крыжам у Расію на абгляд лягераў ваеннапалонных, належалі да вышэйшых колаў венскага грамадзтва. Не спалохаўшыся вялікае дарогі, абедзьве дамы выказалі сваю згоду паехаць у Расію і прынесьці ўцеху людзям, якія або пралівалі кроў, або не пашкадавалі яе праліваць дзеля таго, каб у Аўстрыі падарожалі хлеб, вугаль, цукер, сьпірытус.

Графіня Таксіль паехала ў Расію, думаючы, што як мае быць выканае намеры тэй установы, якая паслала яе, а таксама і сваю чалавекалюбівую місыю тым, што будзе раздаваць ваеннапалонным рублі і сваей далікатнай, мацерынай рукою сьціраць з іх