Старонка:Svejk.6.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1

ДОБРАЕ СЭРЦА ЧЫРВОНАГА КРЫЖУ

Задачы абаіх радоў, задачы мужчыны і жанчыны не аднолькавыя ў ва ўсім, што здараецца на белым сьвеце. Там, дзе мужчына робіць зьверскія ўчынкі, або загадвае іншым рабіць іх, жанчына бярэ на сябе ролю Міласэрднасьці, бярэцца за ролю ціхага анёла-уцяшальніка, які спускаецца з неба ў бялюткім як сьнег адзеньні, да ўкрытых крывёю і брудам пакутнікаў. Калі дзеля інтарэсаў мужчыны зроблены жорсткія раны, тады зьяўляецца жанчына, каб залізаць іх сваім кашэчым язычком. Мужчынскае змаганьне з-за якіх-небудзь выгад стварае пакуты і боль, і, каб прымусіць забыцца на іх, жанчына сыходзіць да таго, што дакранаецца да няшчаснага, якога ў іншых ўмовах яна не кранула-б нават кончыкам свайго чаравічка, і лашчыць яго сваімі далікатнымі, выпешчанымі, «незямнымі» рукамі.

Грунула ўсясьветная вайна, і ўласьнікі панскіх маёнткаў, банкаў і фабрык пачалі фотографацца няйначай як у афіцэрскіх мундзірох, або з ордэнамі ў штрыфлях, каб паказаць сьвету, што яны стаяць на баку ўраду, які распачаў дзеля іх гэтую вайну. А іх жанкі, паважныя, ганаровыя кабеты, панацягвалі на сябе адзежу Міласэрднасьці, пазакрывалі свае, вельмі ці ня вельмі цудоўныя зачоскі белымі ці чорнымі хусткамі, прышшпілілі да грудзей чырвоны крыж і пашлі гуляць па шпіталях, каб паказаць салдатам, што вайна ёсьць ня толькі страшэннае пекла і найлепшы выпадак без усялякае адказнасьці рабіць якія сабе хочаш самыя ганебныя злачынствы, але і дае шырокія мажлівасьці ўзяцца за дабрачыннасьць: паправіць у раненага падушку, прамыць яму загноеныя вочы, папытацца колькі ў яго дзяцей, і пацяшаць яго тым, што яму, у выпадку сьмерці, няма чаго за іх не-