Старонка:Svejk.6.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ботна разглядаў пляшачкі і пушачкі, раздумваючы, што яму рабіць з гэтай колекцыяй.

— З сабою ўзяць я не магу яе, — варашыў ён нарэшце, — а голадам марыць іх таксама шкада… Браткі, хто мяняе парашок ад блох на хлеб?

Дваццаць рук падалі яму ўверчаны ў паперу «падарунак» і пацягліся па хлеб. Пісклявы разарваў пакуначак, адкаркаваў пляшачкі і трагічным голасам сказаў:

— Прападайце-ж, няшчасныя! Я атручу вас, як труцяць салдат на фронце ядавітымі газамі.

Ён насыпаў парашку ў пляшачкі і скалышнуў іх. Вошы весела заскакалі ў ва ўсе бакі, клапы пацягваліся соладка, нібы іх толькі што пабудзілі… Пісклявы пачаў лаяцца, але Швэйк яму парадзіў:

— Паспрабуй узяць вош у рукі і сунуць ёй парашку ў горла. Разумееш, тут забыліся дадаць тлумачэньне, як гэтай штукай карыстацца… Вось пабачыш, што вош здохне.

Пісклявы злосна накінуў на сябе шынель і, сабраўшы свае пляшачкі, мармынуў:

— Пайду я адно і выкіну ўсё гэта ў сарцір.

У другім канцы барака Гаршына размаўляў пра тое, як добра жывецца ў праваслаўнай дружыне, і запісваў у адмысловы сьпіс усіх, хто дайшоў да канчатковага вываду, што тут, у гэтым лягеры, вельмі кепска і што трэба шукаць сабе новага бога, бо стары ўсемагутны і ўсюды даступны каталіцкі бог не клапаціўся пра іх нават і нагэтулькі, каб ім выдалі новыя фуфайкі і споднікі.

— Дзевяноста сем, — падлічыў кандыдатаў Гаршына. — Давай, хлопцы, яшчэ трох. Каб была круглая сотня… Ну, хто яшчэ хоча хрысьціцца?

— Добра, пішы ўжо й мяне, — пачуўся чыйсьці голас з нар. — А нам за гэта пасьля нічога ня будзе?

— Ды хто-ж гэта ў нас ведаць будзе! — аказаў яго сусед і адразу-ж загаварыў далей:

— Ну, тады пішы: Ян Пакорны. Я буду хрысьціцца пад чужым прозьвішчам.