Старонка:Svejk.6.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заў ён да старэйшага пісара. — Чаму гэта дагэтуль яшчэ ня выканана?

Калі Марэка прывялі, яму быў зроблены вельмі кароткі допыт з вельмі доўгім пасьля яго эпілёгам. Гутарка ішла на нямецкай мове, але пад канец палкоўнік прачытаў Марэку, дапытліва гледзячы яму ў вочы, цэлую казань па-расійску:

— Нядобра, нядобра, малады чалавек. Тое, што вы зрабілі, было недалікатна. І з вашага боку зусім не па-геройску выходзіць, калі вы парушаеце прысягу і неахвотна ваюеце на нашым баку супроць вашых-жа братоў. Я-б гэтага не дапусьціў. Я ведаю, наш урад мае тут пры гэтым адмысловыя політычныя мэты, але ад гэтага зьмяншаецца дысцыпліна ў нашым войску. Гэтакі салдат ня лічыцца тады ўжо ані з якай прысягай… Ну, а вы каталік ці праваслаўны? Я скажу айцу Іоакіму, каб ён прыняў вас у сваю праваслаўную дружыну. Там вы будзеце вольны. Вы чалавек з асьветаю і можаце знайсьці сабе заняткі ў горадзе.

Тымчасам чэхі атрымалі ў лягеры падарункі: па пачку запалак, па шасьці папярос і па бляшанцы зялёнага мыла, ці па мяшэчку сьмярдзючага парашку ад блох. Прадстаўніцы чырвонага крыжу ўжо паехалі і ўвесь барак роў ад злосьці. Таго, хто хваліў гэтую ўстанову, лаялі на чым сьвет стаіць, і, нарэшце, запатрабавалі, каб ён зараз-жа выносіўся з барака. Калі ён задумаў протэставаць і стаў даводзіць, што ён таксама чэх, і мае права аставацца з сваімі землякамі, яго агульнымі сіламі выкінулі на мароз. Галава ў яго пасьля гэтага была чамусьці ўся ў гузох, і, падняўшыся на ногі, ён злосна гукнуў:

— А ну вас к д’яблу. Вы хочаце быць землякамі чэхамі? Вы хочаце быць адукаванымі? Падлы! Шэльмы! Гады вы, вось што! Каб вы былі паважныя людзі ды з асьветаю, дык у вас-бы і ўчынкі былі іншыя. Што? Узялі? Глядзеце, як я пайду да немцаў. Галадранцы! Пацалуйце мяне ведаеце куды?

Убачыўшы, што ніхто ня мае намеру карыстацца яго запрашэньнем пацалаваць яму туды, куды ён сказаў, ён панура пашоў, раз-по-разу аглядаючыся назад, на барак, на якім была дошчачка: «Аўстрыйская армія: Немцы».

— Швэйк і Пісклявы, узьдзеўшы новенькую форму, раздавалі свае транты тым, хто найбольш меў у іх патрэбу; Пісклявы жур-