Старонка:Svejk.6.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад мяне быць за твайго хрышчонага бацьку. А таварышам скажы, каб яны адпрасіліся ў камэнданта ў горад — таксама падшукаць сабе хрышчоных бацькоў.

Калі Гаршына вярнуўся ў лягер і пераказаў гэтыя словы сваім, там панавала не малая ўзбуджанасьць. Перад складам наперадзе былі выстраены немцы, а за імі мад’яры, румыны і італьлянцы. Яны па чатыры ўваходзілі ў барак, і калі выходзілі адтуль, кожны з іх трымаў у руках клунак з бялізнаю, новы шынель, коўдру, боты, пачак запалак, тутунь і папяросы.

Навокал гэтых шчасьліўцаў шпалерамі стаялі расійскія салдаты, каб да іх ня ўбіўся як-небудзь хто з сэрбаў ці чэхаў. «Браты-славяне» схлупіліся тут-жа, з зайздрасьцю паглядаючы на немцаў, і, пераступаючы ад нецярплівасьці з нагі на нагу, з выглядам знаўцаў аглядалі падарункі і падхвальвалі:

— Добры тавар. Пацьдзесят рублёў на рынку за яго заўсёды дадуць.

Прапанова Гаршыны, каб як мага больш народу перайшло ў праваслаўе, не спаткала аніякага водгуку ў гэтым хаосе, і, калі Гаршына, не шкадуючы фарбаў, пачаў расхвальваць, як добра жывецца праваслаўнай дружыне, як яе кормяць пірагамі з капустай і гуляшом, і што кожны новахрышчаны атрымлівае ад свайго хрышчонага бацькі, апроч запрашэньня на гарбату і піражкі, яшчэ прынамсі тры рублі, яму гукнулі:

— Добра, браце, сьціхні. Бачыш, у нас іншыя клопаты, апроч твайго бога. Глядзі што тут даюць, дурань. Вось гэта дык падарункі!

Выдача адбывалася вельмі шпарка, хоць было ясна, што шмат-хто занасіў рэчы ў барак і зноў прыходзіў, каб, згаварыўшыся, відаць, з расійскімі салдатамі, прадаць ім тое, што атрымае другі раз. Палкоўнік Клягэн запрапанаваў быў выдаваць рэчы згодна сьпіскаў ваеннапалонных пад іх расьпіску. Але дамы чырвонага крыжу з усьмешкай адхілілі гэтую прапанову, кажучы:

— Усё гэта людзі нашы, і ўсе атрымаюць роўна.

— От бачыце, хлопцы, — гаварыў хтосьці ў натоўпе ля барака. — Гэтакая штука, як чырвоны крыж, — найлепшая рэч. Яму дапамагаюць нэўтральныя дзяржавы, а тыя могуць не баяцца