Старонка:Svejk.6.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таго, каб хадзіць вольна і быць на заработках, ён рашуча заявіў:

— Так і быць, я таксама перайду ў праваслаўе. Калі я буду паказвацца ў людзях, дык можа якая-небудзь дзяўчыны або закахаецца ў мяне, або пашкадуе мяне з прычыны свае добрасьці. А то я дальбог больш ня выцерплю, браткі.

На гэтыя дабрачынныя і шляхэтныя жаданьні, удалы ваяка Швэйк адгукнуўся коратка:

— Ну, дык валяй!


2

ПРЭЧ КАТАЛІЦТВА!

Айцец Іоакім, настаўнік закону божага ў Омскай жаночай гімназіі, быў багабаязны, адданы справе праваслаўя і здольны захапляцца чалавек.

Гэта ён узьвёў на думку ваеннага камэнданта трымаць праваслаўных салдат асобна ад іншых; ён езьдзіў з дэпутацыяй ад папоўства да губарнатара, каб выклапатаць ваеннапалонным, асабліва чэхам, якія выракліся хлусьлівага вучэньня каталіцкай царквы, дазвол перайсьці ў праваслаўе. І як толькі пасаджанае ім і старэнна дагледжанае дрэва зацьвіло, дакляруючы даць багатыя плады, у галаве гэтага папка зарадзілася неадступная думка, што на ім ляжыць абавязак перавярнуць усіх славян на праўдзівы шлях, гэта значыцца вырваць салдат іншай веры, салдат недавяркавай аўстрыяцкай монархіі з кіпцюроў каталіцтва і далучыць іх да расійскае дзяржаўнае царквы.

Да Гаршыны, які выказаў ахвоту, каб яго прынялі ў лона праваслаўя, ён паставіўся з шчырым захапленьнем. Пачуўшы, што ў лягеры некалькі чалавек ваеннапалонных прышло да перакананьня, што між аднэй і другой верай вялікая розьніца і што праваслаўная вера — самая прыемная богу, ён горача абняў Гаршыну і сказаў:

— Цудоўна, цудоўна! Пагавары з тваімі таварышамі, на якіх сышоў сьвяты дух, а пасьля зноў прыходзь да мяне. Мы вас усіх адразу ў царкве й ахрысьцім. Тут непадалёку — сталярная майстэрня Мікалаенкі, Кузьмы Іванавіча. Схадзі да яго і папрасі яго