Старонка:Svejk.6.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біла, як яе вучылі. А муж яе ўсю ноч цешыўся і складаў вершы. Заснуў ён толькі пад раніцу, а калі прачнуўся, бачыць — фіранкі на вокнах спушчаны, цёмна ў пакоі, хоць на гадзіньніку ўжо восем. Раптам ён заўважае, што ў яго штосьці прыліпла да лыткі. Ён зьняў гэта, падышоў да вакна і пачаў разглядаць, а пасьля падыходзіць да шлюбнага ложка й пытае жонку: «Анеля, дарагая мая, сонейка маё, скажы мне, што гэта? Як гэта папала да нас у пасьцель?» Тая стараецца саромліва пачырванець і, ледзь дыхаючы, шэпча: «Ах, я-ж табе гаварыла, каб ты ня быў гэтакі гарачы, я-ж цябе прасіла пашкадаваць мяне, прасіла ня быць гэтакім жорсткім і бязьлітасным, каб мне ня трэба было плакаць ад болю, а ты ня браў гэтага на ўвагу. А калі што-небудзь парвуць, ці адарвуць, яно выпадае, бо яно ўжо больш ня трымаецца… Разумееш?» Ён быў страшэнна шчасьлівы, але падышоў яшчэ раз да вакна — разгледзець бліжэй. І раптам акамянеў, ператварыўся ў саляны слуп, і кажа: «Добра! Усё гэта я добра ведаю. Але растлумач мне, якім парадкам на ёй апынулася кляймо кладнянскай разьніцы?».

А ў той-жа час, калі ўдалы ваяка Швэйк разьвіваў сваю цудоўную аналёгію наконт дзіўнага паходжаньня пэўных поглядаў і разважанрняў, да Марэка падселі ў карцары расійскія салдаты і сталі распытваць яго, за што яго пасадзілі, а калі даведаліся, што за справа, пачалі ўпікаць і сарамаціць аўстрыяка:

— Эх, ня трэба было табе гэтага рабіць. Гэтыя-ж пані панавозілі падарункаў — страх! Ты мог-бы прадаць шынель, бялізну і боты на рынку і купіць сабе за гэтыя грошы бутэльку сьпірытусу або гарэлкі, а старым падлам гэтым даць у рыла потым, калі быў-бы ўжо выпіўшы. А так ты, браце, зрабіў усё шыварат-навыварат. Толькі бяз дай рацыі людзей пакрыўдзіў.

На другі дзень Гаршына, вярнуўшыся з гораду, паведаміў, што ўдзень пачнуць раздаваць падарункі, што ў горадзе формуецца «праваслаўная» дружына з палонных сэрбаў, русін і тых чэхаў, што перайшлі ў праваслаўе і што ён другі прыме хрышчэньне, каб вольна цягацца па рэсторанах і не баяцца паліцэйскіх. Над гэтаю навіною глыбей ад усіх задумаўся Худзечак, і калі Гаршына яму яшчэ раз пацьвердзіў, што ваеннапалонныя, якія лічацца ў праваслаўнай дружыне, карыстаюцца воляй дзеля